Пятрас Вайціекунас
Пятрас Вайціекунас | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
літ.: Petras Vaitiekūnas | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Antanas Valionis[d] | ||||||
Пераемнік | Vygaudas Ušackas[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
26 сакавіка 1953 (71 год) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пя́трас Вайціеку́нас (літ.: Petras Vaitiekūnas; нар. 26 сакавіка 1953, Людзвінавас, Марыямпальскі раён) — літоўскі палітык і дыпламат; фізік па адукацыі; міністр замежных спраў Літвы з 12 ліпеня 2006 года да 9 снежня 2008 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1976 годзе скончыў факультэт фізікі Вільнюскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1976—1990 гадах працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытута фізікі Акадэміі навук Літоўскай ССР. У 1983 годзе ў Інстытуце фізікі абараніў дысертацыю на сушуканне навуковай ступені кандыдата прыродазнаўчых навук (пазней, у адпаведнасці з дзеючай у Літве наменклатурай навуковых ступеняў, ступень кандыдата навук была прыраўнавана да ступені доктара).
У 1990—1992 гадах быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Літоўскай Рэспублікі. У 1992—1993 гадах — кансультант Старшыні Сейма Літоўскай Рэспублікі. У 1993—1998 гадах — старэйшы памочнік прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі Альгірдаса Бразаўскаса па пытаннях знешняй палітыкі.
У 1994 годзе стажыраваўся ў Каледжы стратэгічных даследаванняў і эканомікі абароны Еўрапейскага цэнтра па вывучэнні пытанняў бяспекі імя Джорджа Маршала (Германія).
У 1998 годзе стаў кіраўніком аддзелам краін Цэнтральнай Еўропы Дэпартамента палітыкі ў Міністэрстве замежных спраў, затым працаваў саветнікам міністра замежных спраў Літвы (1998—1999).
У 1999—2004 гадах займаў пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Літоўскай Рэспублікі ў Латвійскай Рэспубліцы. У 2004 годзе быў саветнікам прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі Раландаса Паксаса па пытаннях знешняй палітыкі, пазней паслом па асобых даручэннях у Дэпартаменце аналізу і планавання знешняй палітыкі Міністэрства замежных спраў (2004—2005).
У 2005—2006 гадах — пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. З 12 ліпеня 2006 года да 9 снежня 2008 г. — міністр замежных спраў Літвы. У 2008-2009 гадах — саветнік Старшыні Сейма Літвы Арунаса Валінскаса.
Са студзеня 2010 года па снежань 2014 — пасол Літоўскай Рэспублікі ва Украіне.
Валодае англійскай, латышскай, рускай мовамі.
Жанаты, трое дзяцей.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пятрас Вайціекунас. Міністр замежных спраў . Афіцыйная біяграфія. Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі. Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2012. Праверана 12 жніўня 2008.
- Petras Vaitiekūnas (Minister of Foreign Affairs) (англ.)(недаступная спасылка). Government of the Republic of Lithuania. Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2003. Праверана 12 жніўня 2008.
- Міністры замежных спраў Літвы
- Нарадзіліся 26 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1953 годзе
- Нарадзіліся ў Марыямпальскім самакіраванні
- Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя ордэнам Трох Зорак
- Камандоры ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
- Узнагароджаныя медалём Незалежнасці Літвы
- Асобы
- Паслы Літвы ў Беларусі
- Паслы Літвы ва Украіне